Вынікі конкурсу «Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю»

Пераможцам конкурсу “Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю” ў намінацыі “Гран-пры” з’яўляецца ўстанова “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”

Пераможцамі конкурсу “Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю” ў іншых намінацыях з’яўляюцца наступныя музеі:

“Лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму”:

установа “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” — І месца;
установа “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы” — ІІ месца;
дзяржаўная ўстанова “Музей гісторыі г. Мінска” — ІІІ месца.

“Лепшае навуковае праектаванне экспазiцыi”:

навуковая канцэпцыя экспазіцыі “Гісторыя Брэстчыны са старажытных часоў да першай чвэрці ХХ ст.” установы культуры “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей” — І месца;
навуковая канцэпцыя экспазіцыі “Гужавы транспарт Мінска ў канцы ХІХ – першай чвэрці ХХ ст.” дзяржаўнай установы “Музей гісторыі г. Мінска” — ІІ месца;
навуковая канцэпцыя экспазіцыі “Новая экспазіцыя кватэры–музея М.К. Сеўрука” дзяржаўнай установы “Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей” Мінскай вобласці — ІІІ месца.

“Лепшае мастацкае праектаванне экспазіцыі”:

праект “Ашмянскі край ад старажытнасці да сучаснасці” ўстановы культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча” Гродзенскай вобласці — І месца;
мастацкія праекты экспазіцый Дрыбінскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, Быхаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, Слаўгарадскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, распрацаваныя ўстановай культуры “Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Раманава” — ІІ месца;
мастацкі праект “Музей вавёркі” ў Вялікай Бераставіцы, распрацаваны ўстановай культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” — ІІІ месца.

“Лепшая арганізацыя міжнароднай выстаўкі”:

міжнародная выстаўка “Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы” ўстановы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” — І месца;
выстаўка “Белая Русь і яе суседзі” дзяржаўнай установы “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь” - ІІ месца;
выстаўка “Беларуская народная ікона” дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” — ІІ месца;
выстаўка “Нёманскае Art deco” ўстановы культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” — ІІІ месца.

“Лепшая арганізацыя выстаўкі з уласных фондаў”:

выстаўка “Іканапіс Беларусі XVII—XVIII стагоддзяў” установы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” — І месца;
выстаўка “Банк БелВЭБ: новае жыццё нацыянальных скарбаў” дзяржаўнай установы “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь” — ІІ месца;
выстаўка “Будзь Я.К.: паэт і мода” ўстановы “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы” — ІІ месца;
выстаўка “Кніжныя скарбы музея (кнігазбор графа Вандаліна Пуслоўскага і графіні Марты Красінскай)” установы культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” — ІІІ месца;
цыкл выставак інсітнага мастацтва “Малюнкі на шкле” дзяржаўнай установы “Вілейскі краязнаўчы музей” — ІІІ месца.

“Лепшы музей па арганiзацыi культурна-адукацыйнай дзейнасцi”:

навукова-даследчая і асветніцкая ўстанова культуры “Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік” за рэалізацыю доўгатэрміновага карэкцыйна-развіваючага праекта для дзяцей дашкольнага ўзросту, доўгатэрміновага музейна-адукацыйнага праекта “Полацк музейны” і эксперыментальнай музейна-адукацыйнай праграмы для дзяцей “Вучымся глядзець, бачыць, слухаць і чуць” — І месца;
установа культуры “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей” за рэалізацыю праекта “Квэст-экскурсія “Загадкі майго горада” — ІІ месца;
установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” за рэалізацыю музейна-адукацыйнай праграмы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Крочым у школу разам з Коласам” — ІІІ месца;
дзяржаўная ўстанова “Любанскі музей народнай славы” за рэалізацыю культурна-адукацыйнага праекта “Музей для друзей” — ІІІ месца.

“Лепшы музей па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці па патрыятычным выхаванні моладзі”:

установа “Гомельскі абласны музей ваеннай славы” за рэалізацыю цыкла музейна-адукацыйных праграм “Духоўнае развіццё і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі” — І месца;
дзяржаўная ўстанова “Сярэдняя школа № 37 г. Мінска” за рэалізацыю праекта “Фарміраванне грамадзянскасці і патрыятычнасці ў дзяцей і моладзі” — ІІ месца.
гісторыка-краязнаўчы народны музей імя Э.Корзуна дзяржаўнай установы адукацыі “Гальшанская сярэдняя школа” — ІІІ месца;

“Лепшае музейнае выданне”

каталог “Партизанское оружие” ўстановы “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» — І месца;
ілюстраваны каталог фатаграфій Янкі Купалы “Гэтых вачэй не забудзь” установы “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы” — ІІ месца;
каталог выстаўкі “Портреты князей Радзивиллов из коллекции кн. Константина Гогенлоэ (Германия)” ўстановы “Музей “Замкавы комплекс “Мір” — ІІ месца;
каталог “Серебряные оклады русских икон XVII – середины XIX века в собрании Брестского областного краеведческого музея” ўстановы культуры “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей” — ІІІ месца.

“Лепшая партнёрская дзейнасць”:

установа “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” за арганізацыю выстаўкі “Дзесяць вякоў мастацтва Беларусі” — І месца;
установа культуры “Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава” за арганізацыю Міжнароднага пленэра, прысвечанага Р. Геніну “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве” — ІІ месца;
установа культуры “Лепельскі раённы краязнаўчы музей”, установа культуры “Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны”, дзяржаўная ўстанова “Чашніцкі раённы гістарычны музей” за рэалізацыю сумеснага выставачнага праекта “Рэгіёны Беларусі: Віцебшчына” - ІІІ месца;

“Лепшы рэгіянальны музей”:

установа культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”.

“За вернасць прафесіі”:

Уладзімір Адамавіч Ліцвінаў, Таццяна Фёдараўна Ліцвінава, супрацоўнікі дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы
“Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”;

Валянціна Мікалаеўна Царук, старшы навуковы супрацоўнік навукова-метадычнага аддзела ўстановы культуры
“Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”.

“Лепшы кіраўнік музея”:

Галіна Рыгораўна Нячаева, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава.

Спецыяльнымі дыпломамі наступныя удзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны:

дзяржаўную ўстанову культуры “Дрыбінскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей” за рэалізацыю культурна-адукацыйнага праекта “Рамяство шапавальства – аб’ект нематэрыяльнай спадчыны”;
дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.п. Смілавічы” Мінскай вобласці за рэалізацыю культурна-адукацыйнага праекта ”Прастора Хаіма Суціна”;
дзяржаўную ўстанову адукацыі “Гімназія горада Белаазёрска” Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці за рэалізацыю музейна-адукацыйнага праекта “Музей “Лянок” – цэнтр краязнаўчай даследчай дзейнасці вучняў гімназіі”;
дзяржаўную ўстанову адукацыі “Гомельскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі" за рэалізацыю музейна-адукацыйнага праекта “Фарміраванне культуры энерга- і рэсурсаспажывання сродкамі музейнай педагогікі”;
музей баявой славы 57-й Смаленскай Чырвонасцяжнай ракетаноснай авіяцыйнай дывізіі ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 5” г. Быхава за рэалізацыю музейна-адукацыйнага праекта “Выкарыстанне патэнцыялу музея 57-й Смаленскай Чырвонасцяжнай ракетаноснай авіяцыйнай дывізіі ў патрыятычным выхаванні”;
музеі Мінскай вобласці за лепшыя праектныя прадстаўленні на экспазіцыі форуму;
музеі Магілёўскай вобласці за актыўны ўдзел у прадстаўленні сваёй дзейнасці на экспазіцыі форуму;
установу культуры “Касцюковіцкі краязнаўчы музей” за рэалізацыю выставачнага праекта “Касцюкоўшчына: мінулае і сучаснае”;
установу культуры “Жодзінскі краязнаўчы музей” за рэалізацыю выставачнага праекта “Хлеб нашых бацькоў”.

1094